Вы тут

БДУ адкрые бясплатны доступ да анлайн-школы юнага матэматыка


Навучанне арганізуюць з 1 красавіка па школьнай праграме для вучняў 5-11 класаў для сістэматызацыі і праверкі ведаў, самастойнага вывучэння асобных тэм па прадмеце, паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта.


Для кожнага класа падрыхтавана сем заняткаў — па адным на тыдзень. Адукацыйны курс распрацаваны ў адпаведнасці са школьнымі навучальнымі праграмамі і працягнецца да канца навучальнага года. Урок уключае тэарэтычны матэрыял і заданні для самастойнай працы, адказы на якія вучань атрымае пасля праходжання тэмы. Доступ да матэматычных правіл і задач адкрываецца па панядзелках, а ў чацвер можна ўбачыць правільнае рашэнне заданняў.

Функцыянал рэсурсу дазваляе вучню праз форумы і чаты задаць пытанне і абмеркаваць рашэнне задач.

Для навучання ў школе неабходна абраць патрэбны клас і прайсці рэгістрацыю.

Анлайн-школа па матэматыцы функцыянуе ў БДУ з 2014 года. Яе распрацоўшчыкам выступае механіка-матэматычны факультэт.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.