Вы тут

Пастаўкі масак у аптэкі будзе курыраваць "Белфармацыя"


РУП "Белфармацыя" вызначана як адзіны аператар па рэалізацыі ахоўных вырабаў, у тым ліку медыцынскіх масак. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе канцэрна "Беллегпрам", перадае БЕЛТА.


Фота: sputnik.by

Дадзенае рашэнне, распавялі ў канцэрне, было прынята ўрадам і накіравана на тое, каб забяспечыць празрыстасць паставак і адгрузак і вырашыць пытанне завышэння коштаў. Зараз "Белфармацыя" будзе курыраваць пастаўкі масак і ўсяго асартыменту ахоўных вырабаў у аптэчныя сеткі ўсіх формаў уласнасці.

Што тычыцца вырабаў для медперсаналу, яны будуць адгружаць УП "Белмедтэхніка".

У "Беллегпраме" адзначылі, што на сёння ахоўныя маскі вырабляе ўжо больш за 50 прадпрыемстваў краіны і пастаянна паступаюць новыя прапановы па вытворчасці, на прадпрыемствах нарошчваюцца магутнасці, гэта значыць аб'ёмы можна яшчэ павялічыць.

"Першачарговая задача - забяспечыць медыцынскімі маскамі персанал устаноў аховы здароўя. Да канца тыдня плануем выйсці на лічбу ў 1 млн масак, а да канца наступнага - 2 млн", - заявілі ў канцэрне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.