Вы тут

Прэзідэнт выступае за стымуляванне людзей да спажывання электраэнергіі ў жылых дамах


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае за стымуляванне людзей да спажывання электраэнергіі ў жылых дамах. Пра гэта ён заявіў сёння пры абмеркаванні праекта ўказа «Аб кампенсацыi расходаў на электразабеспячэнне эксплуатуемага жыллёвага фонду», паведамляе БЕЛТА.


«З улікам таго, што мы ўводзім ў строй атамную станцыю, з’явяцца дадатковыя аб’ёмы электрычнай энергіі. Як я часта казаў, нам трэба больш спажываць электраэнергіі, таму што ў нас яе будзе нават з лішкам (калі мы як цяпер будзем выкарыстоўваць цяперашнія магутнасці, плюс дададуцца. Гэта чыстая энергія. Сёння трэнд у свеце наогул — пераход на чыстую энергію. І мы менш будзем залежаць ужо ад прыроднага газу. Дзесьці на 5 млрд куб.м менш будзем спажываць па нашых разліках», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ўдакладніў, што унесены праект указа тычыцца спажывання электрычнай энергіі насельніцтвам і галоўнае пытанне — як стымуляваць яе спажыванне. «Тут пэўныя, можна сказаць, льготы і пэўныя патрабаванні да насельніцтва: калі вы не будзеце выконваць нейкія ўмовы, льготы не атрымаеце і будзеце плаціць па больш высокім тарыфе», — сказаў Прэзідэнт.

«Цалкам дакладна — механізм кампенсацыі выдаткаў насельніцтва пры павелічэнні спажывання ў індывідуальных жылых дамах», — пацвердзіў віцэ-прэм’ер Юрый Назараў.

«Так, мы можам ім (грамадзянам — уладальнікам індывідуальных жылых дамоў. — Заўвага БЕЛТА) дапамагаць, кампенсаваць будзем. Але калі ўліку не будзе і іншыя пытанні не будуць вырашаны, то будуць плаціць па поўнай за свае грошы», — працягнуў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэтым плане яму патрэбна кансультацыя, з якіх падыходаў варта зыходзіць пры прыняцці таго ці іншага рашэння.

«Таму што пытанне тычыцца насельніцтва. І каб мы не перакінулі гэтае пытанне цалкам на насельніцтва. Потым, улік павінен быць арганізаваны. Калі мы проста запішам на паперы, а насельніцтва акажацца не здольным гэта зрабіць ... Вось гэта мяне перш за ўсё хвалюе. Каб не бабахнулі па галаве людзям, а потым будзем адкручваць назад, калі нешта не так», - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы разам з тым упэўнены ў неабходнасці стымуляваць людзей да большага спажывання ў жылых дамах электрычнай энергіі, бо гэта ў тым ліку бяспечней у параўнанні з выкарыстаннем прыроднага газу і важна з пункту гледжання эканомікі. «Вядома, трэба падштурхоўваць людзей. Я з гэтым згодны. Але гэты штуршок не павінен быць смяротным, калі казаць проста, па-народнаму. Гэта мяне больш за ўсё хвалюе, каб мы тут не нахамуталі. Каб гэта было спакойна, паступова», — падкрэсліў беларускі лідэр.

«Гэта ўжо другі крок па сутнасці. У 2019 годзе прынялі рашэнне аб індывідуальных тарыфах на электрычную энергію для насельніцтва. І мы бачым, што насельніцтва пачало павялічваць спажыванне і будаўніцтва новых дамоў з выкарыстаннем электрычнай энергіі для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння, падрыхтоўкі ежы. Цяпер гаворым пра тое, што ў тых дамах, якія ўжо пабудаваны, у якіх жывуць людзі, таксама трэба даць пэўны стымул, каб павялічылі выкарыстанне электраэнергіі на гэтыя мэты. Ідзе сістэмная праца», - далажыў віцэ-прэм’ер.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі віцэ-прэм’ер Юрый Назараў, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын і старшыня Мінскага гарвыканкама Анатоль Сівак.

Праект указа распрацаваны ў мэтах стымулявання грамадзян да пераходу ў сваіх жылых дамах на выкарыстанне электрычнай энергіі для мэтаў ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы. Гаворка ідзе пра аднакватэрныя (блакіраваныя) жылыя дамы.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.