Вы тут

«Беларускаму вакзалу» — 50


«Беларусь 3» 10 мая прапануе прыхільнікам класікі кінастужку «Беларускі вакзал» рэжысёра Андрэя Смірнова, якая ўбачыла свет у 1970 годзе.


Гэта гісторыя сяброў, што развіталіся на вакзале летам 1945 года, а потым зноў сустрэліся праз чвэрць стагоддзя на пахаванні баявога сябра. Дырэктар завода (былы камандзір роты) Харламаў, слесар Прыходзька (франтавы разведчык), бухгалтар Дубінскі (у мінулым — радыст) і журналіст Кірушын (які быў сапёрам) — усе яны згадаюць ваеннае мінулае і франтавое сяброўства і праявяць сябе ў новых абставінах, застаючыся адданымі і прагнымі да жыцця...

Фільм быў удастоены Галоўнай прэміі на І Фестывалі сучаснай кінематаграфіі ў Карлавых Варах у 1971 годзе. Першапачатковы сцэнарый быў напісаны Вадзімам Труніным у 1966 годзе і адрозніваўся ад знятай кінастужкі. Першым на яго звярнуў увагу рэжысёр Марк Асеп'ян, якога крануў і зацікавіў эпізод сутыкнення ў рэстаране прадстаўнікоў розных пакаленняў, што ў выніку стала для рэжысёра штуршком выпусціць у 1968 годзе праблемны фільм пра моладзь 1960-х пад назвай «Тры дні Віктара Чарнышова». А за здымкі «Беларускага вакзала» ўзяўся Андрэй Смірноў. У карціне паказаны кантраст узаемаадносін франтавікоў і маладога пакалення. У фінале фільма гучыць песня «Нам нужна одна победа», якая была напісана спецыяльна для «Беларускага вакзала». Гэтая кампазіцыя пра дэсантны батальён стала «прапускным білетам» кінастужкі да гледача: паказ хацелі забараніць, убачыўшы ў карціне дыскрэдытацыю савецкай міліцыі, але песня вельмі спадабалася ўладам, і фільм дазволілі.

Не прапусціце кіно 10 мая на «Беларусь 3».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.