Вы тут

Пасажырскі самалёт разбіўся ў Пакістане


Самалёт Airbus A320 авіякампаніі «Пакістанскія міжнародныя авіялініі» разбіўся ў пятніцу недалёка ад горада Карачы (правінцыя Сіндзі). Паводле інфармацыі Geo TV, лайнер упаў на жылы раён, піша ТАСС.


Ці маюцца ахвяры на зямлі, невядома. На месцы працуюць ваенныя і ратавальнікі.

Па дадзеных авіякампаніі, на борце самалёта знаходзіліся 98 чалавек, усе яны загінулі. Па дадзеных тэлеканала, на борце было 97 чалавек, у ліку якіх 85 пасажыраў і 12 членаў экіпажа. Разам з тым раней агенцтва Bloomberg са спасылкай на кампанію паведамляла, што на борце было 107 чалавек.

Самалёт накіроўваўся ў Карачы з горада Лахор правінцыі Пенджаб. Як паведамляе Geo TV са спасылкай на упраўленне грамадзянскай авіяцыі краіны, лайнер страціў сувязь з дыспетчарамі за хвіліну да крушэння падчас пасадкі.

У выніку былі пашкоджаныя некалькі будынкаў у ваколіцах раёна, размешчанага на ўскраіне Карачы.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.