Вы тут

Пасол Пакістана Саджад Хайдэр Хан наведаў Дом літаратара


У Доме літаратара беларускай сталіцы прайшла сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Пакістана ў Рэспубліцы Беларусь Саджада Хайдэра Хана з кіраўніком пісьменніцкага Саюза Алесем Карлюкевічам.


Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч падрабязна праінфармаваў высокага госця пра склад творчай арганізацыі, асноўныя задачы пісьменніцкага супольніцтва краіны, расказаў пра дзяржаўную падтрымку літаратурна-мастацкай перыёдыкі, сузаснавальнікам якой з’яўляецца СП Беларусі, айчыннага кнігавыдання. А. Карлюкевіч падрабязна спыніўся на творчых здабытках беларускіх пісьменнікаў, выклаў рэгіянальную структуру СПБ, звярнуў увагу на многія ініцыятывы, якія аддзяленні Саюза рэалізоўваюць у рэгіёнах сумесна з інстытутамі мясцовай улады.

Удзел у сустрэчы прыняў і ганаровы старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, народны пісьменнік Беларусі Мікалай Чаргінец. Ён звярнуў увагу на неабходнасць падпісання Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж пісьменнікамі Беларусі і Пакістана. Пасол ухваліў гэту ідэю і прапанаваў прымеркаваць падпісанне такога знакавага дакумента да 30-годдзя дыпламатычных адносін Беларусі і Пакістана, даты, якая будзе адзначацца ў 2024 годзе. Саджад Хайдэр Хан заўважыў увогуле высокі ўзровень адносін паміж Пакістанам і Беларуссю, зазначыў, што гэтаму спрыяюць і частыя кантакты кіраўнікоў нашых дзяржаў.

Пасол Пакістана пазнаёміўся з выданнямі Саюза пісьменнікаў Беларусі — газетай «Літаратура і мастацтва», часопісамі «Полымя», «Маладосць», «Нёман», а таксама з выдадзеным у 2023 г. альманахам перакладной літаратуры «Далягляды’23», дзе ў перакладзе на беларускую мову надрукаваны вершы вядомай паэтэсы Пакістана Фахміды Рыяз (1946 — 2018). Саджад Хайдэр Хан выказаў інціыятыву правядзення ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі розных творчых вечарын, звязаных з прадстаўленнем класічнай і сучаснай пакістанскай літаратуры.

Сяргей ШЫЧКО

Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.