Вы тут

На БелАЭС прынялі ядзернае паліва для першага энергаблока


На Беларускай АЭС завершаны ўваходны кантроль дастаўленага раней ядзернага паліва, прызначанага для загрузкі ў рэактар ​​першага энергаблока, паведаміла прэс-служба карпарацыі «Расатам».


Цеплавылучальныя зборкі (ЦВЗ) транспарціраваныя ў сховішча свежага ядзернага паліва, дзе будуць знаходзіцца да пачатку загрузкі ў рэактар энергаблоку № 1.

Падчас прыёмкі спецыялісты правяралі суправаджальную дакументацыю, знешні стан кантэйнераў, цэласнасць тэхнічных сродкаў індыкацыі доступу да цеплавылучальных зборак (пломбаў, спецыяльных пламбіруючых балтоў і іншага), ажыццяўлялі інструментальны кантроль ЦВЗ. Па выніках агляду падпісаны акт, які пацвярджае належную якасць паліва.

Уваходны кантроль паліва ажыццяўлялі профільныя спецыялісты Беларускай АЭС у прысутнасці генпадрадчыка — інжынірынгава дывізіёну Дзяржкарпарацыі «Расатам». Кожны этап кантраляваўся супрацоўнікамі Дэпартамента па ядзернай энергетыцы і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі (Дзяржатамнагляду).

Нагадаем, што Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 агульнай магутнасцю 2400 МВт будуецца ў Астраўцы па праекту пакалення 3+, які цалкам адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ па бяспецы. Яе запуск маецца адбыцца ў ліпені.

Ірына СІДАРОК

Прэв'ю: belrynok.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.