Вы тут

У Іўеўскім раёне праваахоўнікі канфіскавалі 984 літры самагоннай брагі


Супрацоўнікі мясцовага РАУС праводзілі рэйдавыя мерапрыемствы па спыненні вытворчасці самагонкі. Міліцыянеры знаходзіліся ў вёсцы Забер. У гэтым населеным пункце пражывае няшмат людзей і многія дамы закінутыя. Менавіта такія будынкі і цікавілі праваахоўнікаў.


У ходзе рэйду супрацоўнікі міліцыі наведалі закінуты дом і выявілі там 42-гадовую жанчыну, а таксама 984 літры самагоннай брагі. Самагонны апарат на месцы не быў знойдзены. Пры гутарцы грамадзянка сказала, што ўсё гэта прызначалася для асабістага карыстання, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродненскага аблвыканкама.

На дадзены момант праводзіцца праверка, брага была знішчана. Раней грамадзянка не прыцягвалася да адказнасці за падобнае парушэнне.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: alkogolik-max.livejournal.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.