Вы тут

У вёсцы Маліноўшчына самагон ліўся ракой у лік пагашэння даўгоў


Менавіта такі незвычайны спосаб разлічыцца са штрафамі выбраў жыхар вёскі Маліноўшчына Мінскай вобласці.


Як паведамляе Ленінскі РУУС г. Мінска, чые супрацоўнікі праводзілі затрыманне, у прысядзібнай прыбудове, якая была пераабсталяваная пад міні-завод па вытворчасці спіртазмяшчальнай вадкасці, праваахоўнікі канфіскавалі больш за 2,5 тысячы літраў брагі і каля 300 літраў гатовага прадукту. Уладальнікам усяго гэтага «багацця» быў 25-гадовы непрацуючы жыхар вёскі, які, дарэчы, сам алкагольныя напоі не ўжывае. Самагонаварэннем мужчына займаўся выключна для атрымання грошай, за што неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Але працягваў гнаць самагон, каб у тым ліку пагашаць раней накладзеныя адміністрацыйныя спагнанні. Вяскоўцу пагражае штраф памерам да 30 базавых велічынь. Дзейнасцю парушальніка зацікавілася і інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Праводзіцца праверка.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.