Вы тут

У Беларусі стартуе конкурс «Энергія сонца для Зялёных школ»


Гэта сумесны экалагічны праект кампаніі А1, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства адукацыі і праграмы Развіцця ААН у Беларусі.


У ходзе яго рэалізацыі плануецца абраць 7 «зялёных школ» — па адной у кожнай вобласці і ў Мінску. У іх усталююць панэлі для пераўтварэння сонечнай энергіі ў электрычную, а таксама адмысловае асвятляльнае абсталяванне для нагляднай дэманстрацыі вынікаў работы сонца.

«Для кампаніі А1 экалогія і ахова навакольнага асяроддзя з’яўляюцца важным стратэгічным напрамкам карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. Мы прынялі рашэнне падтрымаць Нацыянальны адукацыйны праект Мінпрыроды і Міністэрства адукацыі «Зялёныя школы», прапанаваўшы сваю тэхнічную экспертызу і узяўшы на сябе рэалізацыю ўсіх аспектаў, звязаных з укараненнем і эксплуатацыяй абсталявання на сонечнай энергіі. Мы бачым асаблівую каштоўнасць дадзенага праекта ў тым, што ён аб’ядноўвае экалогію і адукацыю і акцэнтуе магчымасць выкарыстання энергіі з аднаўляльных прыродных крыніц у паўсядзённым жыцці», — адзначыў першы намеснік генеральнага дырэктара кампаніі А1 Мікалай ЮШКЕВІЧ.

Адна з галоўных мэтаў праекта — паказаць на практыцы кожнаму вучню, якую карысць прыносіць энергія з аднаўляльных крыніц (у дадзеным выпадку — энергія сонца) .Плануецца, што рэалізацыя праекта «Энергія сонца для Зялёных школ» зробіць экалагічную інфармацыю больш даступнай для вучняў, а таксама паслужыць рухавіком у вырашэнні лакальных экалагічных праблем.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.