Вы тут

Кунцэвіч: Адкрыты дыялог улады і грамадзян дазваляе бачыць праблемы


Адкрыты дыялог улады і грамадзян дазваляе бачыць праблемы і прымаць своечасовыя рашэнні. Пра гэта заявіў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй КУНЦЭВІЧ падчас прыёму грамадзян і прамой тэлефоннай лініі ў Астравецкім райвыканкаме.


— Адкрытасць, даступнасць і сістэмнасць з'яўляюцца ключавымі патрабаваннямі кіраўніка дзяржавы да органаў улады ў рабоце са зваротамі грамадзян. Мы бачым, што чыноўнікі не адседжваюцца ў кабінетах, а ідуць да людзей, актыўна праводзяць сустрэчы з працоўнымі калектывамі і па месцы жыхарства, арганізуюць прыёмы грамадзян і прамыя тэлефонныя лініі, — адзначыў Андрэй Кунцэвіч.

Ён падкрэсліў, што такі адкрыты дыялог дазваляе ўбачыць надзённыя праблемы і своечасова іх вырашыць. У якасці прыкладу ён прывёў звароты, што датычыліся невыканання работадаўцамі працоўнага заканадаўства і парушэння правоў работнікаў.

— Па даручэнні Прэзідэнта праводзіцца комплексны маніторынг. Толькі на гарачую лінію Міністэрства працы і сацыяльнай абароны па гэтай тэме паступіла 159 зваротаў, з іх 70 звязана са спыненнем працоўных адносін. Гэтыя сітуацыі вывучаюцца спецыялістамі, і ў выпадку пацвярджэння парушэнняў працоўнага заканадаўства неадкладна будуць прыняты меры рэагавання, — запэўніў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Андрэй Кунцэвіч таксама адзначыў, што выбудоўванне эфектыўнай сістэмы зваротнай сувязі з грамадзянамі (гаворка ідзе пра сустрэчы з калектывамі, прыёмы грамадзян, прамыя тэлефонныя лініі) з'яўляецца ключавой задачай у маштабнай рабоце па дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату, якая праводзіцца ў Беларусі. «Такая форма карыстаецца папулярнасцю, людзі актыўна ўзнімаюць пытанні, якія іх турбуюць», — адзначыў ён.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Даступнасць і сістэмнасць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.