Вы тут

Праблема выбару: інфармацыя ці ландшафт?


«Дзяржаўны спіс — гэта не проста пералік, гэта аснова дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы спадчыны», — упэўнены архітэктар-рэстаўратар і ўласна аўтар канцэпцыі Дзяржспіса Дзмітрый Бубноўскі. Ён згадаў, што першая ўнікальная сістэма класіфікацыі была прыдумана яшчэ ў часы Першай сусветнай вайны, згодна з ёй аб'екты спадчыны падзяляліся на наўмысныя (сюды адносяцца трыумфальныя аркі, абеліскі, мемарыялы — карацей, усе тыя помнікі, якія людзі стваралі як напамін пра пэўныя гістарычныя падзеі) і ненаўмысныя — усё, што служыла для звычайных патрэб чалавека, але потым з-за рэдкасці ці выдатнага мастацкага ці тэхнічнага ўвасаблення стала лічыцца гістарычнымі каштоўнасцямі. У другую групу можна аднесці найлепшыя ўзоры дойлідства — культавага, абарончага, грамадзянскага, а таксама творы мастацтва і тэхнікі, тэхналогіі. Здавалася, б даволі зразумелая класіфікацыя, але на заканадаўчым узроўні сёння ёй не карыстаецца ні адна з краін. Больш за тое, падыходы да вызначэння і асэнсавання спадчыны з кожным годам ускладняюцца.


Прынятая ў Беларусі сістэматызацыя, на думку Дзмітрыя Бубноўскага, патрабуе ўдасканалення. Гісторыка-культурныя каштоўнасці настолькі разнастайныя, маюць розныя характарыстыкі, па-рознаму могуць выкарыстоўвацца, што прыдумаць агульныя правілы для кожнай з іх не магчыма.

Дзяржаўная палітыка па ахове гісторыка-культурнай спадчыны скіравана на тое, каб як мага даўжэй захаваць аб'екты, але ці ўсе? Напрыклад, аб'екты археалогіі падчас даследаванняў могуць быць знішчаны. Іх даглядаюць да пэўнага часу, ахоўваюць, каб ніхто не пашкодзіў гэтыя крыніцы-сховішчы інфармацыі па гісторыі. Але яшчэ ў савецкім заканадаўстве было правіла, што археалагічныя аб'екты могуць здымацца з уліку і выключацца са спіса каштоўнасцяў пасля поўнага іх даследавання.

У той жа час элементы абарончых валоў, выяў таксама маюць пэўную цікавасць і варты таго, каб быць захаванымі ў Дзяржаўным спісе. Сёння пры сістэматызацыі трэба ўлічваць такія нематэрыяльныя нерухомыя аб'екты, як ландшафтныя, бо ва ўсім свеце гэтаму аддаецца ўвага. І надалей, асабліва з развіццём турызму, будзе ўсё часцей уздымацца пытанне, як паступаць з ланшафтнымі аб'ектамі і што лепш: захаваць прыгожыя краявіды, якія сведчаць пра сумесную творчасць чалавека і прыроды, альбо дазволіць археолагам даследаваць, якія сакрэты захаваныя ў культурным пласце.

Узрастае актуальнасць новых падыходаў да спадчыны, у прыватнасці адносін да прыстасавання яе ў сучасным жыцці, што выклікае шэраг пытанняў. Натуральна, ніхто не задумваецца, як практычна выкарыстаць, напрыклад, манумент Перамогі ў Мінску і ніхто не будзе грэць ваду над Вечным агнём, але ёсць шэраг аб'ектаў, якія не змогуць выжыць, калі не будуць служыць людзям. Неабходна прадумаць, наколькі дапушчальныя могуць быць змены пры іх выкарыстанні.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Прэв’ю: mytravel.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.