Вы тут

2 ліпеня ў Віцебскай вобласці адсвяткуюць Дзень вышыванкі


У абласным цэнтры маштабнае свята пройдзе на пляцоўцы культурна-гістарычнага комплексу «Залатое Кальцо горада Віцебска «Дзвіна».


Як паведамілі ў віцебскім абласным камітэце БРСМ, тут гасцей свята чакае насычаная праграма: гульня «Угадай варэнне», экскурсія па этнадоміку, фотасушка ўдзельнікаў конкурсу «сэлфі&фота з вышыванкаа», конкурс на лепшую вышыванку сярод гасцей мерапрыемства і творчая эстафета «Беларусь — Крынiца натхнення», дзе выступяць калектывы і маладыя выканаўцы Віцебска. Таксама ўсе ахвотныя змогуць прыняць удзел у майстар-класе «Кожны ў душы мастак» па роспісу на талерках і ў акцыі «Створым рушнiк раЗАм», дзе вопытныя майстры раскажуць, як рабілі ручнікі нашы продкі і дадуць магчымасць стварыць свой ручнік у тэхніцы «набіванка» (2 ліпеня, пачатак у 16:00).

У Віцебскім раёне Дзень вышыванкі пройдзе ў аграгарадку Акцябрскім (пляцоўка каля краязнаўчага музея Віцебскага раёна). Пачнецца свята з шэсця «Фэст рамесных дынастый», на галоўнай пляцоўцы пройдзе ўрачыстае адкрыццё і прэзентацыя парка рамесных тэхналогій «Флор-дэкор», таксама ўсе змогуць змогуць прыняць удзел у турніры «Прыдзвінскія забаўнікі» і квэсце «10 цудаў Прыдзвiння» (пачатак у 10:00).

Святкаванне Дня вышыванкі праходзіць ва ўсіх рэгіёнах Віцебшчыны з 29 чэрвеня па 2 ліпеня, у рамках якога арганізуюцца працоўныя і дабрачынныя акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі», віншаванне маладых пар і нованароджаных, велапрабег #ровар_by, адкрытыя дыялогі «Моладзь Беларусі: учора, сёння, заўтра», адкрыццё тэматычных фотазон.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.