Вы тут

Вучэнні АДКБ «Эшалон-2020» пройдуць на тэрыторыі Расіі


Воінскія кантынгенты краін Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы адпрацуюць на спецвучэннях «Эшалон-2020» у Астраханскай вобласці дзеянні па лакалізацыі прыгранічнага канфлікту, паведамляе interfax.by са спасылкай на штаб АДКБ.


«Спецыяльныя вучэнні з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння «Эшалон-2020» запланаваны ў мэтах адпрацоўкі задач забеспячэння дзеянняў Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР) АДКБ. У далейшым воінскія кантынгенты, фарміравання сіл і сродкаў спецыяльнага прызначэння КСАР АДКБ адпрацуюць пытанні падрыхтоўкі і правядзення сумеснай аперацыі па лакалізацыі прыгранічнага ўзброенага канфлікту», - сказана ў паведамленні.

Вучэнні «Эшалон-2020» плануецца правесці на палігоне «Капусцін Яр» у Астраханскай вобласці, інфармуе штаб АДКБ.

Паводле яго дадзеных, у перыяд з 7 па 8 ліпеня ў Цэнтры крызіснага рэагавання АДКБ у рэжыме відэаканферэнцыі адбыліся другія штабныя перамовы па пытаннях арганізацыі і правядзення спецыяльных вучэнняў «Эшалон-2020».

Аб тэрмінах правядзення манеўраў «Эшалон-2020» не паведамляецца.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.