Вы тут

У Віцебску ўначы затрымалі п'янага кіроўцу. Ён двойчы хацеў уцячы


8 ліпеня каля 2 гадзін ночы увагу інспектараў віцебскай ДАІ прыцягнуў аўтамабіль Dodge Caravan, які рухаўся па вуліцы Лазо. Сігнал аб спыненні кіроўца праігнараваў і паспрабаваў уцячы. Пра гэта інфармуе МУС.


Пасля непрацяглай пагоні на скрыжаванні праспекта Фрунзе з вуліцай Берасценя ён усё ж спыніўся, аднак з аўтамабіля выйсці адмовіўся. Больш за тое, мужчына паўторна паспрабаваў уцячы, але экіпаж ДАІ дагнаў яго і заблакаваў дарогу. Пасля кіроўца перасеў на пасажырскае сядзенне, заблакаваўся і адмаўляўся выйсці.

Каб пазбегнуць цяжкіх наступстваў, супрацоўнікі ДАІ вымушаныя былі разбіць шкло дзвярэй і разблакаваць машыну.

Парушальніка затрымалі і даставілі на медасведчанне. У яго крыві было больш за 2 праміле алкаголю. Кіроўца віну прызнаў, на аўтамабіль накладзены арышт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.