Вы тут

life :) запускае сэрвіс аплаты паслуг па факце


Мабільны аператар life :) прадаставіў магчымасць аплаты сваіх паслуг пасля іх выкарыстання. З 9 ліпеня такая опцыя даступная як для цяперашніх кліентаў кампаніі, так і для новых абанентаў.


Новыя ўмовы абслугоўвання дазволяць не сачыць за папаўненнем рахунку і заставацца на сувязі пастаянна, аплачваючы паслугі раз у месяц.

Аператар адправіць абаненту SMS-апавяшчэнне аб выдаткаванай суме, каб абанент не патраціў больш, чым збіраўся.  Акрамя таго, life :) прадугледзеў штомесячны ліміт выдаткаў, які складзе не больш за 150 рублёў.

Рахунак за паслугі сувязі будзе прыходзіць раз у месяц — з 1 па 5 чысло наступнага месяца. Аплата — да 10 чысла, увесь гэты час у абанента захоўваецца магчымасць карыстацца сувяззю.

На працягу ліпеня life :) разашле SMS-запрашэнні для падключэння аплаты па факце абанентам, якім даступная гэтая паслуга. Новыя абаненты змогуць выбраць гэтую опцыю па жаданні пры куплі смартфона ў life :).

Больш падрабязна аб правілах аказанні паслугі можна даведацца тут

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.