Вы тут

Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта наведаў Слонiмскi раён Гродзенскай вобласцi


Iгар Сергеенка сустрэўся з калектывам Слонiмскай камвольна-прадзiльнай фабрыкi i Слонiмскага кардонна-папяровага завода «Альберцiн». Ён адзначыў, што не быў у Слонiме больш за дзесяць гадоў. Горад за гэты час значна змянiўся, стаў больш утульны, чысты i прыгожы, шмат увагi цяпер удзяляецца развiццю iнфраструктуры.


Фота БелТА.

Падчас размовы з кiраўнiком Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта супрацоўнiкi прадпрыемстваў цiкавiлiся пытаннямi жыллёва-камунальнай гаспадаркi, развiцця сiстэмы аховы здароўя, транспартных зносiн. Некаторыя iх праблемы ўзятыя на кантроль.

«Адзначу, што работнiкi прадпрыемстваў, а на кожным з iх каля 800 чалавек, з аптымiзмам глядзяць у будучыню. Вырашаюцца, што немалаважна, усе сацыяльныя пытаннi. Самае галоўнае, што тут у няпросты час не проста захавалi калектывы, але i нарасцiлi аб'ёмы вытворчасцi, актыўна працуюць на знешнiх рынках. Напрыклад, у «Альберцiна» каля 60 % прадукцыi пастаўляецца на экспарт, у камвольна-прадзiльнай фабрыкi — звыш 80 %. Ёсць i праекты па мадэрнiзацыi вытворчасцi, якiя дазволяць выйсцi на новыя рынкi, новыя гарызонты», — перадае словы Iгара Сергеенкi БелТА.

Падчас сустрэч кiраўнiкi прадпрыемстваў папрасiлi пасадзейнiчаць у вырашэннi некаторых пытанняў. Iгар Сергеенка падкрэслiў, што варта дапамагаць тым, хто працуе i зацiкаўлены ў развiццi.

Загаловак у газеце: Увага — рэгiёнам, дапамога — працавiтым

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.