Вы тут

Сергеенка: Прыярытэты прававой палітыкі нязменныя


Прыярытэты прававой палітыкі нязменныя, сярод іх забеспячэнне суверэнітэту і бяспекі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка на паседжанні першай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, перадае БелТА.


Дэпутаты працягваюць працу над фармаваннем рабочых органаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання.

«Сёння важны дзень. Нам трэба будзе выбраць старшынь пастаянных камісій. Гэта пытанне арганізацыі эфектыўнага рабочага працэсу ў Палаце прадстаўнікоў, нацэленага на вырашэнне тых задач, якія былі пастаўлены кіраўніком дзяржавы», — сказаў спікер.

«Прыярытэты нашай прававой палітыкі застаюцца нязменнымі: забеспячэнне суверэнітэту і бяспекі, эфектыўная эканоміка і вывераная сацыяльная палітыка», — адзначыў Ігар Сергеенка.

«Важна арыентавацца не на колькасць законаў, якія прымаюцца, а на стварэнне аптымальных умоў для мірнага і дынамічнага развіцця ўсіх сфер жыцця дзяржавы і грамадства. У гэтых мэтах мы павінны трывала абапірацца на сфармаваную традыцыю народнай заканатворчасці, адчуваць пульс грамадства і быць у гушчы падзей. Гэта дазваляе больш актыўна ўключаць грамадзян у працэс прыняцця важнейшых дзяржаўных рашэнняў», — дапоўніў спікер.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.