Вы тут

Валянцін Байко, сенатар, бізнесмэн: «Створаны ўсе ўмовы, каб „разбудзіць“ у беларуса прапрымальніцкую жылку»


— Бачу, колькі ўсяго робіцца ў краіне, каб чалавек мог зарабляць для сябе і сваёй сям’і. Створаны ўсе ўмовы, каб беларусы мелі магчымасць займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю — ад дробнага і сярэдняга бізнесу да ІТ-сферы.


Зразумела, што само нам з неба нічога не ўпадзе. У кожнага жыхара нашай краіны павінна быць жаданне самааддана працаваць, каб дабівацца высокіх вынікаў. Толькі такі падыход вядзе да дабрабыту кожнага грамадзяніна.

Гэтым прынцыпам карыстаецца і наша кампанія. «Контэ Спа» пачала работу ў 1997 годзе з вытворчасці звычайных калготак, якія тады былі ў дэфіцыце. Сёння мы вядучыя вытворцы вырабаў лёгкай прамысловасці ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. У мінулым годзе значна пашырылі асартымент. Асвоілі выпуск ніжняй бялізны, трыкатыжу, шкарпэтак, легінсаў, джынсаў. Гэтаму папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа. Мы ўзмацнілі каманду, закупілі абсталяванне, удасканалілі тэхналогіі. І зараз можам гаварыць аб станоўчых зрухах.

Значная частка прадукцыі прадпрыемства, а гэта 70%, ідзе на экспарт у 30 краін свету. Асноўныя нашы рынкі — гэта Расія і Украіна. Але мы дыверсіфіцыруем рынак, як таго патрабуе час. На гэта нацэльвае і кіраўнік дзяржавы. Таму сённы мы можам гаварыць аб новых адрасах паставак. Асвойваем рынак Ізраіля і краін Паўднёвай Амерыкі. У Францыі займелі дыстрыб’ютара, які мае трывалыя сувязі, і спадзяёмся на пастаўкі ў еўрапейскія краіны.

Пры гэтым «Контэ Спа» не раздзяляе прадукцыю на знешні гандль і экспарт. Усё вырабляецца на высокім якасным узроўні. І нашы спажыўцы гэта цэняць і аддаюць перавагу вядомаму і праверанаму вытворцу. Аб гэтым сведчыць залаты медаль у спажывецкай намінацыі на конкурсе «Брэнд года», тавар выбралі менавіта пакупнікі незалежным апытаннем. Вядома, у скарбонцы прадпрыемства даволі шмат розных узнагарод у конкурсах «Брэнд года», «Выбар года», «Народная марка» і іншых, у тым ліку міжнародных.

Прадпрыемства не толькі ўкладвае сродкі ў развіццё сваёй кампаніі, але і займаецца інвестыцыйнай дзейнасцю. Прыкладам можа служыць гандлёва-забаўляльны комплекс «Трыніці», частка якога ўжо даступна для наведвальнікаў. Будаўніцтва аб’екта працягваецца. Таксама кампанія выдаткавала сродкі на добраўпарадкаванне развязкі каля гандлёвага цэнтра. У горадзе, як і цэлым у краіне, для інвестара створаны спрыяльныя ўмовы, таму мы не застаемся ўбаку і ўкладваем значныя сродкі ў рэалізацыю інвестіцыйных праектаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.