Вы тут

Саранча ў Пуэры


Полчышчы шкоднікаў захапілі больш за 10 тысяч гектараў.


Саранча атакавалв сяльгасугоддзі плошчай звыш 10,3 тысячы гектараў у правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай). Аб гэтым паведамілі мясцовыя ўлады, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Пацярпелі ад нашэсця дзевяць адміністрацыйных адзінак павятовага ўзроўню ў чатырох акругах і гарадах правінцыі, уключаючы горад Пуэр і Сішуанбаньна-Дайскую аўтаномную акругу, заявілі ў правінцыйнай канцылярыі. Павелічэнне плошчы было выклікана другой хваляй міграцыі гэтых насякомых, якая, у сваю чаргу, была абумоўлена прыдатнай тэмпературай паветра.

Мясцовыя ўлады выкарыстоўвалі хімічныя і біялагічныя сродкі, уключаючы распыленне пестыцыдаў з дронаў. Для правядзення гэтай работы былі мабілізаваны звыш 80 тысяч чалавек.

Па словах экспертаў, інтэнсіўнасць міграцыі саранчы на ​​тэрыторыі Кітая паступова слабее, аднак колькасць яе папуляцыі ўсё яшчэ вялікая, і арэал распаўсюджвання шкоднікаў застаецца шырокім.

Фота: agroxxi.ru

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.