Вы тут

Навукоўцы адкрылі жывыя выкапні


Кітайскія і амерыканскія даследчыкі прааналізавалі закамянеласці.


Кітайскія і амерыканскія даследчыкі знайшлі новы від расліны, які адносіцца да так званых жывых выкапняў. Пра гэта паведамілі ў Нанкінскім інстытуце геалогіі і палеанталогіі Акадэміі навук Кітая (правінцыя Цзянсу), перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Серабрысты аментатаксус -  від іглічных раслін, які ў наш час шырока распаўсюджаны ў Кітаі. Навукоўцам удалося высветліць, што ён з'явіўся на нашай планеце як мінімум ужо ў юрскі перыяд.

Новае адкрыццё навукоўцы зрабілі пасля аналізу закамянеласцяў гэтага віду раслін, знойдзеных у геалагічных пластах узростам 160 млн. гадоў на тэрыторыі горада Чыфэн аўтаномнага раёна Унутраная Манголія, паведаміла навуковы супрацоўнік інстытута Дун Чун.

У знаходках захаваліся галінкі, лісце, зародак і насеньне расліны, якія амаль нічым не адрозніваюцца ад сучаснага серабрыстага аментатаксуса. Вынікі далейшага марфалагічнага аналізу сведчаць, што гэтая расліна, якая ўжо была ў часы дыназаўраў, належыць да сучаснага роду аментатаксус, патлумачыла Дун Чун.

Па словах навукоўца, так званыя жывыя выкапні - гэта сучасныя віды, якія захаваліся ад груп жывёл або раслін, характэрных для мінулых геалагічных эпох. Іх вывучэнне мае вялікае значэнне для высвятлення гісторыі развіцця і заканамернасці многіх груп вымерлых і арганізмаў, якія жывуць цяпер.

Вынікі даследавання кітайскіх і амерыканскіх палеантолагаў апублікаваны ў англамоўным часопісе National Science Review, які выдаецца Акадэміяй навук Кітая.

Прэв’ю: alchetron.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.