Вы тут

Паэты, якія злучаюць берагі


У Растоўскай вобласці Расіі падведзены вынікі V Міжнароднага маладзёжнага фестывалю­конкурсу паэзіі й паэтычных перакладаў “Берега дружбы”. Гран­-пры — у Стасі Кацюргіной з Гомеля.


Удзельнікі фестывалю-конкурсу “Берега дружбы”

Вестку пра тое (вялікі тэкст каардынатара конкурсу Вольгі Сафонавай) даслаў нам у рэдакцыю Леанід Север. Ён узначальвае суполку “Белорусы Неклиновского района”, уваходзіць у Вышэйшы творчы савет Саюза пісьменнікаў Расіі, сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі. Што канкрэтна лучыць гэтага пісьменніка з Беларуссю — пра тое, спадзяемся, ён яшчэ напіша нам пазней. Леанід Юр’евіч пераслаў і фотаздымкі. Мы даведаліся, што гэты творчы форум — расійска-беларускі. Сёлета, праўда, з‑за каранавіруса беларусы ў Таганрог і Няклінаўскі раён Растоўскай вобласці (там праходзілі фестывальныя імпрэзы) прыехаць не змаглі. Аднак уладальніцай гран-пры “Берегов дружбы”-V стала наша зямлячка, вядомая паэтэса Анастасія Кацюргіна з Гомеля. А калі падводзіліся вынікі конкурсу, то ў часе відэаканферэнцыі да імпрэзы далучыўся ў рэжыме анлайн і Уладзімір Гаўрыловіч — старшыня Гомельскага абласнога аддзялення СП Беларусі.

Інтэрнэт падказвае, што Стася Кацюргіна яшчэ ў 2011‑м выдала зборнік “Пад ветразем ранку”, і тады гэта была першая паэтычная кніга студэнткі 2‑га курса філфака Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Ф. Скарыны. Вершы Стасі ёсць і на вядомым партале https://stіhі.ru/ у інтэрнэце. Званне лаўрэата І ступені заваявала паэтэса, мастачка-ілюстратар Наталля Алейнікава з Мінска. Сярод лаўрэатаў ІІ прэміі — Аліна Паўлоўская (Гродна) і Надзея Петручук-Філон (Гомель). У ліку лаўрэатаў ІІІ прэміі — Марыя Багданчыкава (Гомель), Вольга Грынь (Светлагорск), Яніна Цімашэня (Гомель).

У аргкамітэт конкурсу паступіла 500 заявак, 235 аўтараў прайшлі першы адборачны тур, выконвалі заданні па перакладах. Урэшце 116 сталі фіналістамі: атрымалі права прыехаць на фестываль. На ім праходзілі фінальныя слуханні, падводзіліся вынікі конкурсу, працавала й адкрытая школа паэтычнага перакладу, якая рэарганізавана сёлета ва Усерасійскую.

Іван Іванаў

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.