Вы тут

Адносіны краін могуць развівацца толькі на аснове ўзаемнай павагі


Прэзідыум Савета Рэспублікі адрэагаваў на рэзалюцыю літоўскага сейма.

На выязным пасяджэнні прэзідыума, які прайшоў у гарпасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна Міншчыны, кіраўніцтва верхняй палаты беларускага парламента зацвердзіла дакумент, у якім канстатуецца, што рэзалюцыя Сейма Літоўскай Рэспублікі ад 10 верасня 2020 года не адпавядае духу добрасуседства паміж краінамі і ўніверсальным парламенцкім прынцыпам.


«Прыняццем гэтага дакумента літоўскія парламентарыі груба ўмешваюцца ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь і праяўляюць адкрытую непавагу да суверэннага права беларускага народа самастойна выбіраць кіраўніцтва і вызначаць шлях развіцця сваёй краіны», — каментуецца дзеянне літоўскіх калег.

Акрамя таго, спроба літоўскіх дэпутатаў прызначыць «лідара народа Беларусі» знаходзіцца па-за межамі здаровага сэнсу. Такія дзеянні, на думку членаў Прэзідыума Савета Рэспублікі, расцэньваюцца як правакацыйныя і недапушчальныя, парушаюць нормы міжнароднага права і міждзяржаўных зносін, існуючую парламенцкую практыку.

«Асаблівае непрыманне выклікаюць заклікі аказваць санкцыйны ціск на беларускія ўлады з мэтай змянення ўнутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь», — акцэнтуецца ўвага ў дакуменце.

Беларускія парламентарыі ўпэўненыя ў тым, што адносіны краін-суседак могуць плённа развівацца толькі на аснове ўзаемнай павагі, канструктыўнага ўсебаковага супрацоўніцтва, у тым ліку з выкарыстаннем міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і з выключэннем умяшання ва ўнутраныя справы адна адной.

Вольга АНУФРЫЕВА

Прэв’ю: asi.org.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.