Вы тут

«Газета застаецца адданай роднай мове»


Дзяніс Дук, рэктар Магілёўскага Дзяржуніверсітэта імя Аркадзя Куляшова:


— Маё знаёмства са «Звяздой» адбылося ў 90-я гады, калі мой бацька выпісваў яе. Гэта адно з нешматлікіх беларускіх выданняў, якое і цяпер не здраджвае сабе і падае навіны менавіта на роднай мове. Гэта вельмі каштоўная традыцыя. Мне падабаюцца «круглыя сталы», якія робіць газета, і я таксама ў іх удзельнічаў. Сёлета, напрыклад, быў «круглы стол», прысвечаны захаванню гісторыка-культурнай спадчыны, удзел у якім бралі прадстаўнікі Міністэрства культуры, Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук, нашай установы як своеасаблівага цэнтра па археалагічных даследаваннях.

Мяне як чытача заўсёды цікавіць добрая, змястоўная аналітыка — думкі, разважанні наконт усіх падзей грамадска-палітычнага жыцця нашых вядучых вучоных, парламентарыяў, прадстаўнікоў розных галін дзейнасці. Чым больш будзе такіх разважанняў, падмацаваных фактамі, тым лепш.

Сёння шмат розных меркаванняў, але ў іх мне не вельмі падабаецца палярызацыя думак. Мы ведаем, што ў любым працэсе ёсць станоўчыя і адмоўныя бакі. І вельмі важна бачыць тое станоўчае, што ёсць сёння і было ўчора. Гэта можна зрабіць, калі мы абстрагуемся ад эмоцый. Толькі тады можна будзе ацаніць сітуацыю цвяроза. А калі чалавек падвергнуты нейкім эмацыйным усплёскам, зрабіць гэта немагчыма.

І самае каштоўнае, што заўсёды вылучала «Звязду», — гэта тое, што ў ёй магчыма сустрэць розныя меркаванні, але не натрапіць на нейкі там эмацыянальны пасыл. Апошняга сёння ў свеце зашмат. Асабліва ў інтэрнэце. А вось газета — гэта якраз тая пляцоўка, дзе акрамя навін падаюцца меркаванні наконт тых ці іншых падзей — вострых, праблемных, але ўзважана і грунтоўна, як і павінна быць.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.