Вы тут

АБСЕ гатова паслаць назіральнікаў у Нагорны Карабах


Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) правяла ўвечары 29 верасня ў Вене спецыяльнае пасяджэнне Пастаяннага савета для абмеркавання сітуацыі ў Нагорным Карабаху, паведамляе DW.


На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі 57 дзяржаў-членаў АБСЕ. Адкрываючы сустрэчу, старшыня Пастаяннага савета Іглі Хасані зноў выказаў трывогу ў сувязі з сутыкненнямі і пагаршэннем сітуацыі на лініі судакранання. Ён выказаў занепакоенасць ростам колькасці ахвяр і паўтарыў заклік АБСЕ да неадкладнай дээскалацыі канфлікту.

Асабісты прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ па Нагорным Карабаху Анджэй Каспршык праінфармаваў удзельнікаў сустрэчы аб сітуацыі ў зоне армянска-азербайджанскага канфлікту, сказаўшы, што атрымлівае інфармацыю непасрэдна з месцаў падзей і ад мясцовых інфарматараў на самым высокім узроўні. Каспршык паказаў, што АБСЕ гатова адправіць сваіх прадстаўнікоў у зону канфлікту і аднавіць маніторынг, як толькі дазволіць сітуацыя.

Прадстаўнікі краін-сустаршыняў Мінскай групы - Францыі, Расійскай Федэрацыі і Злучаных Штатаў Амерыкі - пацвердзілі заклік сустаршыняў да ўсіх бакоў неадкладна спыніць баявыя дзеянні і аднавіць перамовы для пошуку шляху ўстойлівага ўрэгулявання канфлікту. Прадстаўнік ЗША ў АБСЕ Джэймс Гілмар перасцярог трэція сілы ад умяшальніцтва ў канфлікт паміж Арменіяй і Азербайджанам, паказаўшы, што яно можа прывесці толькі да абвастрэння сітуацыі ў рэгіёне.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.