Вы тут

Сетка электразаправачных станцый перавысіць сёлета адзнаку ў 400 штук


Днямi сетка ЭЗС Malanka падвяла вынiкi дзейнасцi за паўгоддзе i агучыла актуальную статыстыку па колькасцi станцый i электрамабiляў у Беларусi. Эксперты кампанii адзначаюць, што з пачатку лета колькасць электрамабiляў у нас вырасла ў два разы. Калi вясной гаварылася пра тое, што ў нашай краiне больш за 500 электрамабiляў, то, паводле ацэнак «Беларуснафты», у пачатку жнiўня такога транспарту ў краiне стала каля 800 адзiнак.


Цалкам чакана лiдарам па абслугоўваннi электракараў лiчыцца Мiнск, дзе ўжо цяпер дзейнiчае 171 электразапраўка. Характэрна, што да канца года ў сталiцы запланавана ўстаноўка яшчэ 110 хуткiх станцый. Большасць з iх будуць размешчаны ў цэнтры горада, паблiзу гандлёвых, забаўляльных i культурна-спартыўных аб'ектаў. Аднак, у спальных раёнах сталiцы кiроўцы электракараў таксама маюць магчымасць зарадкi.

«Наша галоўная задача — забяспечваць камфорт кiроўцам электрамабiляў зручным размяшчэннем заправачных станцый. Каля гандлёвых i забаўляльных цэнтраў, на паркоўках супермаркетаў, крам мы ўстанаўлiваем хуткiя станцыi. Уладальнiкi электрамабiляў, калi прыязджаюць у гандлёвы цэнтр, могуць падключыць аўто да зараднай станцыi i iсцi па сваiх справах. Калi ўладальнiк вяртаецца, электрамабiль ужо зараджаны. Зручна i камфортна», — растлумачыў намеснiк дырэктара ВА «Беларуснафта» Андрэй Коцiк.

Акрамя колькасцi электразаправачных станцый, у «Беларуснафце» палiчылi, на колькi кiлават зараджаюцца электрамабiлi ў месяц i колькi часу на гэта патрэбна. Як аказалася, у жнiўнi на станцыях Malanka электрамабiлi зарадзiлiся на 80 тысяч кВт•ч, гэта значыць зарадкi, якую атрымалi беларускiя электрамабiлi, а гэта — на 4500 кiламетраў, з запасам хапiла б для паездкi з Мiнска ў Лiсабон.

Калi ж перавесцi сесii зарадкi ў гадзiны, то ў месяц на зарадку ўсiх электрамабiляў пайшло больш за 10 тысяч гадзiн, або 3,5 года.

Што датычыцца колькасцi ЭЗС у абласцях, то тут лiдзiруюць Брэст i Брэсцкая вобласць. Там на гэты год запланавана ўстанавiць 15 новых «зарадак». Да канца года iх колькасць на Брэстчыне вырасце да 34 станцый. На другiм месцы — Гродзенская вобласць, там сёлета плануецца ўзвесцi 11 ЭЗС. Да канца года агульная колькасць станцый складзе 27 штук. Брэсцкi i Гродзенскi напрамкi традыцыйна лiчацца аднымi з самых прывабных у Беларусi, бо маюць турыстычны патэнцыял, i менавiта праз гэтыя вобласцi праходзяць самыя ажыўленыя мiжнародныя трасы.

Сетка заправак Malanka да канца года плануе ўстанавiць яшчэ хуткiя станцыi ва ўсiх абласцях краiны: у Вiцебскай — 2, Гомельскай — 10, Магiлёўскай — 1, Мiнскай — 7 ЭЗС. Такiм чынам, да сённяшнiх 270 станцый ва ўсёй краiне дададуцца яшчэ больш за 150 хуткiх «зарадак». А агульная колькасць ЭЗС перавысiць 400 адзiнак.

У кампанii адзначаюць, што ўпор зроблены менавiта на развiццё хуткiх ЭЗС. Iх устаноўка на буйных аўтамабiльных трасах дазволiць кiроўцам эканомiць час i папаўняць неабходны запас энергii свайго электракара за лiчаныя хвiлiны. Спецыялiстамi электрааўтамабiльнага рынку падлiчана, што ўжо сёння Malanka здольная абслугоўваць да 9000 электракараў штодня.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.