Вы тут

Сучасны крыты экарынак пачне працу ў Мінскім раёне ўжо 7 лістапада


Адкрыццё сучаснага харчовага рынку для продажу экалагічна чыстых прадуктаў адбудзецца 7 лістапада ў Мінскім раёне на плошчах гандлёвага комплексу «Валяр’янава». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінаблвыканкама.


У вёсцы Валяр’янава на плошчы 20 тыс. м² разгарнуўся шматфункцыянальны чатырохпавярховы комплекс, дзе будзе прадстаўлена прадукцыя як фермерскіх гаспадарак, гастраэнтузіястаў, так і буйных аграрных прадпрыемстваў.

Крыты рынак разлічаны на 140 гандлёвых месцаў. Для прадаўцоў створаны ўсе ўмовы, каб іх сельгаспрадукцыя (мясная, малочная, агароднінная, рыбная; садавіна, грыбы, ягады, зеляніна, яйкі, гастраномія і бакалея) магла быць годна прэзентаваная на прылаўках з захаваннем санітарна-гігіенічных патрабаванняў. Абсталяваныя таксама зручныя месцы для рэалізацыі фізічнымі асобамі ўласнай прадукцыі.

У дзень адкрыцця на тэрыторыі комплексу пачнуць працаваць і фірмовыя крамы найбуйнейшых вытворцаў Мінскай вобласці: ААТ «ГМЗ № 1», ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі», МРУП «Агракамбінат «Ждановічы», ТАА «Вялес-Міт», УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» і ААТ «Барысаўскі мясакамбінат». Менавіта «Дзяржынскі» і «Ждановічы» выступілі інвестарамі аб’екта.

Запланаваны прома-акцыі, дэгустацыі, розыгрышы прызоў, насычаная культурная праграма і вялікі сельскагаспадарчы кірмаш.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.