Вы тут

Кухараў даручыў да канца тыдня праверыць стан харчаблокаў мінскіх школ


Старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў сёння ў ходзе аператыўнай нарады паставіў шэраг актуальных задач перад кіраўнікамі адміністрацый раёнаў і кіраўнікамі прадпрыемстваў сталіцы, гаворыцца ў Telegram-канале Мінгарвыканкама.


Адна з галоўных тэм — школьнае харчаванне. Кіраўнік горада запатрабаваў да канца гэтага тыдня праверыць санітарны стан і тэхнічнае абсталяванне харчблокаў ва ўсіх школах горада, адзначыўшы, што пытанні арганізацыі харчавання дзяцей павінны быць на пастаянным кантролі дырэктараў навучальных устаноў. Рацыён школьнікаў павінен адпавядаць меню, якое падлягае абавязковаму ўзгадненню з органамі санітарнага нагляду.

На асаблівы кантроль ўзята выкананне даведзеных Мінску паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Камітэту эканомікі даручана выявіць праблемныя аспекты, якія тармозяць працэс, і знайсці шляхі іх рашэння. Пры гэтым асаблівую ўвагу трэба надаць выкананню паказчыка па аб’ёмах будаўніча-мантажных работ і прыцягненню прамых замежных інвестыцый.

Уладзімір Кухараў даручыў не зніжаць кантроль і за выкананнем масачнага рэжыму ў сталіцы: 

— Прынятае Мінскім гарвыканкамам рашэнне павінна выконвацца безумоўна. Кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый горада нясуць персанальную адказнасць за захаванне масачнага рэжыму на тэрыторыі, узначаленых імі аб’ектаў, — падкрэсліў старшыня Мінгарвыканкама.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.