Вы тут

Сетка 4G будзе даступная амаль усяму насельніцтву Беларусі да канца 2022 г.


У Беларусі па выніках III квартала бягучага года паслугамі сотавай сувязі 4G ахоплена 89,4 % насельніцтва, а да канца 2022-га доступ да такой сеткі атрымаюць амаль усе жыхары рэспублікі, перадае агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.


У 2020 годзе з канверсіяй радыёчастотнага спектру забяспечаны ахоп паслугамі сотавай сувязі 4G усяго насельніцтва Гомельскай вобласці. У найбліжэйшы час сетку 4G значна пашыраць у Магілёўскай вобласці.

Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ) апублікаваў справаздачу «вымярэнне лічбавага развіцця: факты і лічбы, 2020 год» з кароткім аглядам найважнейшых паказчыкаў развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у розных рэгіёнах свету.

Па апошніх дадзеных, доступ у Інтэрнэт маюць 57 % хатніх гаспадарак, пры гэтым ёсць істотны разрыў паміж гарадской і сельскай мясцовасцю. Упершыню ў гісторыі памяншаецца колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі, а глабальны рост колькасці абанентаў рухомай шырокапалоснай сувязі стабілізуецца.

У свеце таксама замарудзілася разгортванне інфраструктуры рухомай шырокапалоснай сувязі. З 2015 па 2020 год ахоп сеткамі 4G падвоіўся, і да канца бягучага года, па ацэнцы МСЭ, імі будзе ахоплена амаль 85 % насельніцтва планеты. Аднак з 2017-га гадавыя тэмпы росту паступова запавольваюцца, і ў 2020-м ахоп гэтымі сеткамі 4G апынуўся ўсяго толькі на 1,3 працэнтных пункта вышэй за леташні паказчык.

Прэв’ю: itechua.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.