Вы тут

Мікалай ЗАЙЦАЎ. З прыдуманага, падгледжанага, перажытага...


Селекцыянер Агуркоў атрымаў падзяку за новы сорт бульбы пад назвай «Нiтратаўка», якая аказалася дзейсным сродкам у барацьбе з грызунамi.

Жонка справядліва называла мужа змеем, бо дахаты ён звычайна прыпаўзаў…

Прыватная медыцынская фірма ў галіне рэфлексатэрапіі купiць цвiкi i шрубы.
(З аб’явы.)

Прадбачлівы Пётр Пятровiч перад працяглай камандзіроўкай выкiнуў з кватэры шафу.

Мяняю аднаго мужчыну без шкодных звычак на двух са шкоднымi.
(З аб’явы.)

Язык не сабака — на ланцуг не пасадзiш.

Каханне нібыта сонца, якое то ўзыходзiць, то заходзiць… Толькі сонца грэе ўдзень, а каханне — уночы.

Калi Iвана Iванавiча абазвалi дубам, ён вельмi пакрыўдзiўся, бо лiчыў сябе значна мацнейшым.

Ажаніўся адзін раз, другі, трэці… І ўсё па каханні!
Праўду кажуць, што ў кахання ёсць пачатак, ды няма канца.

Мяняю вестыбулярны апарат на самагонны.
(З аб’явы.)

Нават заядламу аматару жывёл цяжка вывучыць сабачую мову. У сабак што ні слова — гаў ды гаў…

Калi галава трашчыць — значыць, моцна думае.

г. Баранавічы.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.