Вы тут

Кніга, якую варта адкрыць кожнаму. У Выдавецкім доме «Звязда» выйшла ў свет унікальнае выданне аб уз’яднанні Беларусі


Аўтарам кнігі стаў вядомы гісторык і калекцыянер, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» Уладзімір Ліхадзедаў.


— Безумоўна, з пазіцыі сённяшняга дня нам, магчыма, цяжка ўявіць, як сто гадоў таму беларускі народ прымусова падзялілі на дзве часткі. Аднак пасля гэтага мы не перасталі быць адным народам. Больш таго, нашы суайчыннікі з заходніх абласцей амаль 20 гадоў вялі актыўную барацьбу за права быць беларусамі. І менавіта з найбольш яскравымі эпізодамі гэтай барацьбы можна пазнаёміцца на старонках новай кнігі Уладзіміра Ліхадзедава, якая днямі пабачыла свет у выдавецкім доме «Звязда» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, — прэзентаваў выданне першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй КУНЦЭВІЧ на цырымоніі афіцыйнага адкрыцця тэматычнай выставы, прысвечанай Дню народнага адзінства, якая экспануецца ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Як падзяліўся аўтар, ён вельмі задаволены, што да такой значнай даты ў гісторыі нашай краіны ён змог здзейсніць сваю мару — выдаць кнігу аб падзеях 17 верасня 1939 года і падзеях, якія сталі перадумовамі да гэтага.

— Кніга падзелена на тры часткі: першая — расказвае аб падзеях верасня-кастрычніка-лістапада 1939 года. У іх паказаны паход Чырвонай Арміі, мітынгі, выбары ў Нацыянальны сход, увесь беларускі народ, для якога гэта падзея стала вялікай радасцю, — акцэнтуе ўвагу Уладзімір Ліхадзедаў. — Цікавымі для чытача будуць унікальныя фотаздымкі, якія мне давялося сабраць за ўсё сваё жыццё: у кнізе прадстаўлены больш за 500 арыгінальных фотаздымкаў. На іх можна пабачыць выступленне Сяргея Прытыцкага на з’езде, дзе было аб’яўлена аб уз’яднанні нашай краіны.

Аўтар расказаў, што другая частка кнігі прысвечана Беларусі шматнацыянальнай:

— На фотаздымках, якія атрымалася знайсці, — прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, — падкрэсліў ён і адзначыў, што ўсе фотаздымкі адлюстроўваюць перыяд з канца ХІХ стагоддзя да 1939-га. — Там не толькі традыцыйнае насельніцтва Беларусі — беларусы, рускія, украінцы, палякі, яўрэі — але ёсць такія нацыянальнасці, як немцы, французы, і зусім рэдкія, як манголы, кітайцы і карэйцы, што засталіся жыць у Беларусі пасля Першай сусветнай вайны.

Трэцяя частка выдання прысвечана шматканфесійнасці краіны:

— Бо беларусы былі рознага веравызнання і ўсе жылі ў міры і згодзе, — акцэнтуе ўвагу гісторык. — І хацелася б, каб гэтая кніга дэманстравала нашым нашчадкам: усе, хто жыў на нашых землях, нягледзячы на нацыянальнасць, канфесійную прыналежнасць, усе лічылі сябе беларусамі. І хацелася б, каб гэта памятала цяперашняе пакаленне, памятала ўсіх сваіх продкаў і жыло заўсёды ў міры, сяброўстве і шанавала сваю краіну. Беларусь — яна адзіная і па-іншаму быць не можа. І мы павінны адстаяць яе незалежнасць.

Вольга АНУФРЫЕВА, фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Набыць гэта ўнікальнае выданне можна ў Выдавецкім доме «Звязда».

Кантактныя тэлефоны: 8(017) 263-66-73, 271-81-53 (факс), 271-79-65.

e-mail: marketing-zv@yandex. by


Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.