Вы тут

Нацстратэгія актыўнага даўгалецця да 2030 года зацверджана ў Беларусі


Нацыянальная стратэгія Беларусі «Актыўнае даўгалецце-2030» зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 3 снежня 2020 года нумар 693, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Палажэнні стратэгіі будуць улічвацца пры распрацоўцы праектаў праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, дзяржпраграм да 2030 года, прававых актаў.

Нацстратэгія распрацавана для стварэння ўмоў для найбольш поўнай і эфектыўнай рэалізацыі патэнцыялу пажылых грамадзян, устойлівага павышэння якасці іх жыцця праз адаптацыю дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў да праблемы старэння.

Стратэгія накіравана на вырашэнне 6 асноўных задач. Гэта забеспячэнне абароны правоў і годнасці пажылых грамадзян, стварэнне ўмоў для іх сацыяльнай уключанасці і ўсебаковага ўдзелу ў жыцці грамадства; стымуляванне больш доўгага працоўнага жыцця, фарміраванне камфортнага ўзроўню даходу пажылых грамадзян; забеспячэнне магчымасці для навучання на працягу ўсяго жыцця, пашырэнне доступу да адукацыі і павышэння кваліфікацыі. Сярод задач таксама стварэнне ўмоў для здаровага і бяспечнага жыцця, актыўнага даўгалецця; развіццё сацабслугоўвання; стварэнне адаптаванай да патрэбнасцей пажылых грамадзян інфраструктуры і асяроддзя жыццядзейнасці.

У дакуменце 55 мерапрыемстваў для рэалізацыі стратэгіі. Гэта ўдасканаленне заканадаўства аб сацабслугоўванні, забеспячэнне ў калектыўных дагаворах, тарыфных пагадненнях норм супраць узроставай дыскрымінацыі пры прыёме і звальненні работнікаў, арганізацыя работы саветаў пажылых грамадзян пры мясцовых органах улады, гурткоў, экскурсійных паездак, распрацоўка турыстычных маршрутаў, адаптаваных для пажылых грамадзян, павышэнне кваліфікацыі для медработнікаў у частцы геранталогіі і інш.

Прэв’ю: brand-mag.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.