Вы тут

Экаваланцёры робяць краіну больш прыгожай і зялёнай


Вось ужо 12 гадоў запар з 1 мая да 1 кастрычніка ў Беларусі праходзіць конкурс экаваланцёраў «Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак», асноўная мэта якога — выхаванне беражлівых адносін да прыроды, любові да сваёй зямлі. Найлепшых з іх днямі ўзнагародзілі ў Мінску.


Сёлета маладзёжныя валанцёрскія атрады прыцягваліся да ўдзелу ў мерапрыемствах па добраўпарадкаванні помнікаў, мясцін пахаванняў, тэрыторый населеных пунктаў, месцаў масавага адпачынку, водаахоўных зон, паркаў, аб'ектаў культурна-гістарычнай і духоўнай спадчыны, а таксама да стварэння ландшафтных кампазіцый.

Узнагароджваючы пераможцаў, намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр КОРБУТ выказаў падзяку моладзі за праведзеную работу і адзначыў, што менавіта іх клопатам Беларусь з кожным днём становіцца больш прыгожай, зялёнай і чыстай.

Знаёмімся з пераможцамі.

«Найлепшы валанцёрскі атрад (лагер) сярод вучнёўскай моладзі»:

  • І месца — валанцёрскі атрад «Вясёлка» пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» ДУА «Арэхаўская сярэдняя школа імя Ю. В. Смірнова» Аршанскага раёна;
  • ІІ месца — валанцёрскі атрад пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» ДУА «Каменская сярэдняя школа Мазырскага раёна»;
  • ІІІ месца — валанцёрскі атрад «Рукі дапамогі» Бялыніцкага раённага камітэта ГА «БРСМ».

«Найлепшы валанцёрскі атрад (лагер) сярод студэнцкай моладзі»:

  • І месца — валанцёрскі атрад «Добрае сэрца» пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» УА «Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж»;
  • ІІ месца — валанцёрскі атрад «ЭкалогіЯ» пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» УА «Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л. С. Выгоцкага»;
  • ІІІ месца — валанцёрскі атрад «Добрае сэрца» пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» УА «Полацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці».

«Найлепшы валанцёрскі атрад (лагер) сярод працоўнай моладзі»:

  • І месца — валанцёрскі атрад «Твой выбар» Глыбоцкага РК ГА «БРСМ»;
  • ІІ месца — валанцёрскі атрад «Вачамі моладзі» пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» УП «Віцебскаблгаз» ВУ «Полацкгаз»;
  • ІІІ месца — валанцёрскі атрад «Меркурый» пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Гомельскай мытні.

«Найлепшая ландшафтная кампазіцыя»:

  • І месца — валанцёрскі атрад «Добрае сэрца» пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» УА «Полацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці»;
  • ІІ месца — валанцёрскі атрад «Надзея» пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» УА «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога»;
  • ІІІ месца — валанцёрскі атрад «ЭКАдазор» пярвічнай арганізацыі ДУА «Парплішчанская сярэдняя школа Докшыцкага раёна».

«Найлепшы валанцёр атрада (лагера) сярод навучэнскай, студэнцкай, працоўнай моладзі»:

  • І месца — Іван Белахвостаў, камісар валанцёрскага атрада «Няма перашкод» пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» ДУА «Юрцаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Аршанскага раёна»;
  • ІІ месца — Уладзіслаў Белякоў, актывіст валанцёрскага атрада УА «Гомельскі дзяржаўны прафесійны ліцэй чыгуначнага транспарту»;
  • ІІІ месца — Анастасія Арбузава, сакратар пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» ААТ «Баброва-Агра».

Маргарыта ДРАЗДОВА

Фота прэс-службы Мінпрыроды

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.