Вы тут

Правы дзяцей з інваліднасцю ў дамах-інтэрнатах будуць маніторыць


У рамках праекта «Ведаць, каб дапамагаць» у Беларусі распрацавана сістэма маніторынгу рэалізацыі правоў дзяцей з інваліднасцю, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах.


Сумесна з прадстаўнікамі міністэрстваў і ведамстваў дабрачыннае грамадскае аб’яднанне «Свет без межаў» распрацавала сістэму маніторынгу, новыя падыходы па пашырэнні магчымасцяў дзяцей з інваліднасцю карыстацца правамі, гарантаванымі Канвенцыяй аб правах дзіцяці і Канвенцыяй аб правах людзей з інваліднасцю.

Сістэма накіравана на паляпшэнне рэалізацыі правоў дзяцей з інваліднасцю ў дамах-інтэрнатах. Сярод асноўных задач — зразумець, як правы дзіцяці рэалізуюцца ў яго паўсядзённым жыцці. Пры складанні сістэмы эксперты з ліку прадстаўнікоў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў працы і сацыяльнай абароны, адукацыі, аховы здароўя, камітэтаў па працы і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў у роўнай ступені кіраваліся нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі дакументамі, ратыфікаванымі нашай краінай.

У аснове сістэмы маніторынгу — ключавыя правы і прынцыпы, якія вызначаюць жыццё дзіцяці: права на сям’ю, права на абарону ад гвалту і эксплуатацыі, права на адукацыю, права на здароўе, права выказвацца, права на неўмяшальніцтва ў асабістае жыццё і павагу адрозненняў, прынцып роўнасці ўсіх дзяцей.

Маніторынг будзе спрыяць павышэнню прававой адукаванасці  супрацоўнікаў дамоў-інтэрнатаў і іх выхаванцаў, дапамагаць захаванню правоў дзяцей з інваліднасцю, паляпшаць іх узровень жыцця.

Праект накіраваны на вывучэнне і апрабацыю міжнародных стандартаў маніторынгу і ацэнкі рэалізацыі правоў дзяцей з інваліднасцю. Мэты праекта адпавядаюць нацыянальным інтарэсам, перспектывам развіцця, планам і стратэгіям у галіне сацыяльнай абароны, а таксама заканадаўству і міжнародным абавязкам Рэспублікі Беларусь.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.