Вы тут

У Рэчыцы ноччу пашкодзілі восем машын


Паведамленне пра гэта паступіла ў Рэчыцкі РАУС у 4:37 раніцы. Той, хто тэлефанаваў, распавёў, што невядомы каля дома 7 па вуліцы Сенькіна адрывае ў машын на стаянцы дворнікі, ламае люстэркі, б’е вокны. На месца прыбыла група затрымання Дэпартамента аховы, аднак зламысніка не застала.


Той ноччу прайшоў лёгкі снег і адзінокія сляды каля машын былі добра бачныя. Па іх міліцыянеры і дайшлі да дома падазраванага. 36-гадовы жыхар райцэнтра быў п’яны, таму матывы свайго ўчынку растлумачыць толкам не змог. Адпачываў у кампаніі сяброў, пасля чаго праз двары пайшоў дадому. Чым яму перашкодзілі аўтамабілі, ён і сам не ведае, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама. Раней жыхар горада сур'ёзных праблем з законам не меў. Пасля агляду месца здарэння стала вядома, што пацярпелі восем аўтамабіляў вядомых марак, такіх як «Мерседэс», «Сітраён», «Нісан», «Рэно» і «Форд». Сярод пацярпелых амаль новыя Renault Kaptur і Nissan Terrano. Не пашкадавалі і красовер Mercedes ML 320. Вядома, што падазраваны большую частку часу працуе ў суседняй Расіі. У райцэнтр ён наведваўся рэдка. У гэты раз прыехаў адзначыць святочныя дні.

Следчымі дадзена прававая ацэнка дзеянням мужчыны. Заведзена крымінальная справа па факце хуліганства. Вялікая імавернасць і таго, што пацярпелыя аўтаўладальнікі цалкам законна запатрабуюць кампенсацыі нанесенай матэрыяльнай шкоды.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Гомельскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.