Вы тут

Урад зацвердзіў дзяржпраграму «Масавая інфармацыя і кнігавыданне» да 2025 года


Урад зацвердзіў дзяржаўную праграму «Масавая інфармацыя і кнігавыданне» да 2025 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 18 студзеня 2021 года нумар 21, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Праграма накіравана на дасягненне прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады, а таксама вырашэнне задач дзяржаўнай палітыкі ў сферы масавай інфармацыі і выдавецкай дзейнасці. Яе мэта — павялічыць уплыў СМІ на фарміраванне пазітыўнага грамадскага меркавання, захаваць і ўмацаваць маральныя каштоўнасці грамадства, традыцый патрыятызму і гуманізму, культурнага і навуковага патэнцыялу.

Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна павысіць якасць і канкурэнтаздольнасць дзяржаўных друкаваных СМІ і сеткавых выданняў на інфармацыйным рынку, задаволіць патрэбнасці насельніцтва ў атрыманні аб’ектыўнай, своечасовай і вычарпальнай інфармацыі, забяспечыць устойлівае функцыянаванне дзяржаўных юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць выдавецкую дзейнасць, а таксама стварыць умовы для рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы масавай інфармацыі.

Для рэалізацыі праграмы распрацаваны комплекс з 21 мерапрыемства. У іх ліку актывізацыя дзейнасці па пашырэнні кантэнту ў інтэрнэце, нарошчванне актыўнасці ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах, павышэнне якасці аўдыявізуальнага прадукту, пашырэнне тэматычнай, жанравай разнастайнасці тэле- і радыёперадач, павелічэнне долі тэлеперадач беларускай вытворчасці ў аб’ёме вяшчання тэлевізійных СМІ. У планах таксама выпуск літаратуры, накіраванай на ўмацаванне культурнага, духоўнага і інтэлектуальнага ўзроўню беларускага грамадства, развіццё выпуску выданняў на электронных носьбітах, прыкладныя даследаванні ў галіне СМІ (навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці).

Праграма будзе фінансавацца ў межах сродкаў, прадугледжаных на гэтыя мэты ў рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах, а таксама за кошт уласных сродкаў выканаўцаў мерапрыемстваў, іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам. На яе рэалізацыю плануецца накіраваць сродкі ў памеры большым за Br1,2 млрд. Адказны заказчык праграмы — Міністэрства інфармацыі.

Пастанова ўступіла ў сілу з 18 студзеня 2021 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.