Вы тут

Пярцоў: Ушанаванне кнігі ў Мінску пацвярджае міралюбівую палітыку Беларусі


Ушанаванне кнігі ў Мінску пацвярджае міралюбівую палітыку Беларусі, заявіў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў на адкрыцці XXХI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«У дзень, калі мы ўшаноўваем кнігу, хочацца адзначыць, што ў той перыяд, калі на Захадзе нехта ўкладвае грошы ў фарміраванне ўзброеных аб’яднанняў каля нашых межаў, на поўдні ідуць ваенныя дзеянні, мы ў Мінску адзначаем свята кнігі. Мы ўшаноўваем культуру кнігадрукавання, кнігавыдання і высокага літаратурнага слова. Напэўна, гэта і ёсць пацвярджэнне ўдалай міралюбівай палітыкі, якая праводзіцца ў нашай краіне пад кіраўніцтвам нашага Прэзідэнта», — сказаў Уладзімір Пярцоў.

Паводле яго слоў, вельмі хвалююча і радасна вітаць на выставе-кірмашы сапраўдных знатакоў кнігі: тых, хто іх піша, выдае, друкуе і самае галоўнае — кнігалюбаў, якія прыходзяць сюды на паляванне за той кнігай, якую немагчыма купіць ні ў магазінах Беларусі, ні замовіць праз інтэрнэт.

Міністр інфармацыі падкрэсліў, што гэтае свята праходзіць пад знамянальным знакам 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. «Вы ведаеце, колькі ўвагі гэтай даце ўдзяляецца ў нашай краіне. На нашым галоўным стэндзе прадстаўлены кнігі, якія былі выдадзены ў 2023 годзе і ў пачатку 2024 года на гэту тэматыку», — адзначыў ён.

Традыцыйна вялікія стэнды прадставілі кнігавыдаўцы з Расіі, адзначыў Уладзімір Пярцоў. «Асабліва ганарова вітаць КНР, якая прадстаўляе амаль 2 тыс. кніг на сваім стэндзе, нашага цэнтральнага экспанента — Ісламскую Рэспубліку Іран, якая ўпершыню прадстаўляе такі вялікі стэнд», — сказаў ён. І падзякаваў паслу Ірана за ўвагу і адказную работу ў гэты няпросты перыяд транспартна-лагістычных абмежаванняў па стварэнню і прадстаўленню ў Мінску дастойнай экспазіцыі.

Міністр таксама падзякаваў стваральнікам традыцыйных стэндаў. У прыватнасці, «Адукацыйны квартал» прадстаўлены Міністэрствам адукацыі і Акадэміяй навук. Уладзімір Пярцоў заўважыў, што палова ўсіх кніг, якія выдаюцца ў краіне, прыпадае на навуковую і адукацыйную літаратуру. Усяго ж выдаецца каля 20 млн кніг за год. У гэтым плане Беларусь — лідар на еўрапейскім кантыненце і займае другое месца сярод краін СНД.

Асаблівая ўвага таксама ўдзелена «Дыпламатычным кварталу», падрыхтаванаму пры ўдзеле Міністэрства замежных спраў. Квартал адкрыецца 15 лютага, але ўжо сёння можна бачыць экспазіцыі краін, якія бяруць удзел у Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.