Вы тут

У Калінкавічах машына правалілася ў возера


Учора амаль у пяць гадзін вечара ў службу ратавання па тэлефоне «101» паступіла паведамленне ад відавочцы аб тым, што ў Калінкавічах па вуліцы Міра ў возера праваліўся легкавы аўтамабіль, самастойна выбрацца не можа.


Фота з сайта МНС.

Як паведамляе МНС, пасля прыбыцця да месца выкліку ратавальнікаў было ўстаноўлена, што мужчына 1983 года нараджэння на аўтамабілі «УАЗ-469» праваліўся пад лёд часткова высахлага возера і захрас. Работнікамі МНС з выкарыстаннем буксіровачнага троса і тэхнікі «Амкадор 342С4» КУП «Камунальнік Калінкавіцкі» аўтамабіль быў выцягнуты. Пацярпелых няма.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.