Вы тут

Урачы назвалі простыя спосабы падоўжыць жыццё


Брытанскі ўрач-тэрапеўт Цім Лебенс назваў асноўныя прынцыпы харчавання, якія павялічваюць працягласць жыцця, перадае РИА Новости са спасылкай на Express.


У першую чаргу, раіць медык, неабходна адмовіцца ад ужывання цукру. «Цукар — адзін з самых вялікіх ціхіх забойцаў», — падкрэсліў ён.

Варта таксама скараціць спажыванне солі. Лімітавая дапушчальная доза для дарослага чалавека складае шэсць грамаў — не больш за адну чайную лыжку, адзначыў Лебенс.

Акрамя таго, неабходна ўжываць раслінную ежу. Сачавіца, гарох, арэхі і нут утрымліваюць жыццёва важныя для арганізма пажыўныя рэчывы, белкі і вугляводы.

Важна сачыць за тым, каб чалавек не пераядаў. Для гэтага ўрач рэкамендуе есці павольна і выкарыстоўваць талеркі меншага памеру. Кішачніку, адзначыў Лебенс, патрабуецца каля 20 хвілін, каб паведаміць мозгу аб сытасці.

У заключэнні ўрач настойліва парэкамендаваў ужываць не менш за два літры вадкасці ў суткі, каб падтрымліваць высокі ўзровень гідратацыі арганізма.

Прэв’ю: formulamaterinstva.ru

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.