Вы тут

Кіберзлачынцы прадаюць нумары 533 мільёнаў карыстальнікаў Facebook


Нумары асабістых сотавых тэлефонаў 533 млн карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Facebook прадаюцца ў супольнасці, якая займаецца кіберзлачынствамі. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Элана Галя — аднаго з заснавальнікаў кампаніі Hudson Rock, якая спецыялізуецца на камп’ютарнай бяспецы.


Паводле яго даных, гаворка ідзе пра персанальныя нумары сотавых тэлефонаў карыстальнікаў сацсеткі з ЗША, Канады. Вялікабрытаніі, Аўстраліі і яшчэ 15 краін свету. Яны трапілі ў распараджэнне невядомага зламысніка некалькі гадоў таму з-за часовай уразлівасці ў абароне Facebook, ліквідаванай у жніўні 2019 года. Кошт аднаго тэлефоннага нумара складае $ 20. Для заключэння здзелак выкарыстоўваецца спецыяльная праграма-робат (бот).

«Выклікае крайнюю трывогу тое, што такая буйная база дадзеных прадаецца сярод супольнасці кіберзлачынцаў. Гэта нанясе велізарную шкоду недатыкальнасці асабістага жыцця і, напэўна, будзе выкарыстана зламыснікамі для розных формаў махлярства», — папярэдзіў Галь.

Прэв’ю: aif.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.