Вы тут

Максім Рыжанкоў: Толькі праз дыялог, згуртаванне можна вырашыць усе задачы


Толькі праз дыялог, кансалідацыю, згуртаванне народа можна вырашыць усе задачы па далейшым развіцці краіны. Перакананасць у гэтым выказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў.


Старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевiч, намеснiк старшынi Гомельскага аблвыканкама Уладзiмiр Прывалаў, намеснiк прэм'ер-мiнiстра Юрый Назараў i намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Максiм Рыжанкоў.

Ён падкрэсліў, што беларускае грамадства, дзяржава імкнуцца да далейшага развіцця. «Сапраўды, нам патрэбны нейкі, можа быць, больш шырокі грамадскі дыялог. Мы рушым наперад, і дзецям сваім мы павінны перадаць краіну яшчэ лепшай, яшчэ больш развітой, але пры гэтым незалежнай, стабільнай, шчаслівай», — заўважыў Максім Рыжанкоў.

На яго думку, пустымі заклікамі, эмоцыямі гэтыя пытанні не вырашыць. «Толькі праз дыялог у грамадстве, праз кансалідацыю грамадства, згуртаванне народа, яднанне, павышэнне ўзаемнага даверу мы можам вырашыць усе задачы», — лічыць першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Максім Рыжанкоў звярнуў увагу, што Усебеларускі народны сход — пляцоўка для абмеркавання маштабнага пласта самых актуальных пытанняў развіцця дзяржавы, і гэтую магчымасць трэба выкарыстоўваць максімальна эфектыўна.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.