За студзень-люты 2021 года Беларускай чыгункай перавезена 18,2 млн. тон грузаў або 100,5% да аналагічнага перыяду мінулага года, паведамілі на сайце БЧ.
Пры гэтым паводле аператыўных даных экспартныя перавозкі грузаў па Беларускай чыгунцы за гэты перыяд павялічыліся на 28,7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склалі 7,9 млн. тон.
Таксама па папярэдніх дадзеных у студзені-лютым 2021 года на 10,2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся аб'ём пагрузкі грузаў і склаў 12,6 млн. тон. Па выніках за 2 месяцы гэтага года вырас аб'ём пагрузкі хімічных і мінеральных угнаенняў, нафтапрадуктаў, прамысловай сыравіны, збожжа, будаўнічых і лясных грузаў, каменнага вугалю, і інш.
Тарыфны грузаабарот узрос на 1,6% і склаў 6,35 млрд. тарыфных т-км.
Прэв’ю: pixabay.com
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».