Вы тут

Правінцыя Сычуань буйны вытворца ікры


У апошнія некалькі гадоў, дзякуючы прарыву ў тэхналогіі па развядзенні асятра, Кітай стаў найбуйнейшым у свеце вытворцам і экспарцёрам ікры. Аб’ём паставак з КНР складае каля 60 працэнтаў на сусветным рынку, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 


Цяпер 12 грамаў з кожных 100 грамаў ікры ў свеце вырабляюцца ў горадзе Яань, што ў правінцыі Сычуань. Ікра, як вядома, з’яўляецца дарагім задавальненнем, яе дарагоўля звязана з рэдкасцю асятровых рыб. Рост белага асятра вельмі павольны, гэтай рыбе звычайна патрабуецца каля 20 гадоў, каб адкласці ікру, менавіта таму кошт ікры можа дасягаць да 113 тысяч долараў за адзін кілаграм.

Да 2000 года ў 30 краінах і раёнах свету былі запушчаны тэхналогіі па штучным развядзенні асятра. У 2000-м Пекін упершыню здзейсніў прарыў у тэхналогіі штучнага развядзення сібірскага асятра. У 2006 годзе на возеры Цяньдаа ў правінцыі Чжэцзян была выпушчана першая банка кітайскай ікры.

Разам з гэтым, паўднёва-заходняя правінцыя Кітая Сычуань таксама выкарыстоўвае магчымасць буйнамаштабнага штучнага развядзення асятровых. Унікальныя геаграфічныя перавагі гэтага рэгіёна даюць больш выбару для размнажэння гэтых рыб. Паводле мытных дадзеных горада Чэнду, летась аб’ём экспарту ікры з правінцыі Сычуань ужо перавысіў 87 мільёна юаняў, ікра стала «новым фаварытам» сярод экспартуемых сельскагаспадарчых прадуктаў правінцыі.

Жыхары правінцыі Сычуань, якія любяць смачна паесці, таксама пачалі вывучаць рэцэпты па ўключэнні ікры ў мясцовыя стравы. Чэнь Цяньфу — нематэрыяльны спадчыннік сычуаньскай кухні. Ён прадставіў традыцыйную страву з дабаўленнем ікры. Чэнь Цяньфу выкарыстоўвае ікру разам з клейкім рысам і качкай, вэнджанай у чайным і камфарным лісці. Да мяса качкі ён дадае лыжку ікры, каб зрабіць больш насычаным смак. Раней для гэтай стравы выкарыстоўвалася імпартная ікра, зараз жа поўнасцю прымяняецца прадукцыя, вырабленая ў правінцыі Сычуань.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Надзея Ластоўская: Калі ты багацейшы, дапамажы іншаму

Надзея Ластоўская: Калі ты багацейшы, дапамажы іншаму

Якія прынцыпы закладвае ў выхаванне сваіх дзяцей лаўрэат рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года»?

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.