Вы тут

Мінэнерга: Выкарыстанне мясцовых відаў паліва ў Беларусі будзе пашырацца


Праца па павелічэнні аб’ёмаў выкарыстання мясцовых відаў паліва ў Беларусі будзе пашырацца. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, які разам са старшынёй Віцебскага аблвыканкама Мікалаем Шарснёвым сёння наведаў ААТ «ТБЗ Браслаўскі», дзе правёў сустрэчу з працоўным калектывам, паведамляе БЕЛТА.


Выступаючы перад работнікамі завода, міністр нагадаў, што 11 і 12 лютага 2021 года прайшла важная ў жыцці краіны падзея — VI Усебеларускі народны сход. Кіраўніком дзяржавы пазначаныя ключавыя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы. «У энергетыцы — гэта павышэнне энергетычнай самастойнасці за кошт дыверсіфікацыі відаў і пастаўшчыкоў паліўна-энергетычных рэсурсаў, павелічэння выкарыстання мясцовых відаў паліва і аднаўляльных крыніц энергіі; зніжэнне залежнасці ад вуглевадароднай сыравіны за кошт уводу ў эксплуатацыю БелАЭС», — адзначыў Віктар Каранкевіч.

Важным напрамкам з’яўляецца нарошчванне выкарыстання торфу і тарфяной прадукцыі. У агульнай долі выкарыстання мясцовых відаў паліва торф займае каля 15%. Штогод у Беларусі яго здабываюць у аб’ёме каля 2 млн т. З торфу вырабляецца за 1,2 млн т тарфяной прадукцыі, прыкладна 20% пастаўляецца на знешнія рынкі, каля 80% рэалізуецца ўнутры краіны, што дазваляе штогод замяшчаць больш за 450 млн куб.м прыроднага газу.

Адна з перспектыўных сфер выкарыстання торфу — яго выкарыстанне на кацельнях ЖКГ. Як растлумачыў генеральны дырэктар ДВА «Белпалівагаз», член Савета Рэспублікі Аляксей Кушнарэнка, тры такія праекты ўжо рэалізуюцца ў Мінскай вобласці. У прапрацоўцы ў гэтым рэгіёне — яшчэ восем.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.