Вы тут

Пяцёра хакеістаў папоўнілі склад зборнай Беларусі


Склад зборнай Беларусі, якая працягвае падрыхтоўку да чэмпіянату свету — 2021, папоўнілі пяць хакеістаў. Такая інфармацыя змяшчаецца на афіцыйным сайце Федэрацыі хакея Беларусі.


Да нацыянальнай камандзе далучыліся форварды Сяргей Дрозд, Станіслаў Лапачук, Міхаіл Стэфановіч, Яўген Аксенцюк (усе — «Юнацтва-Мінск») і Франсіс Парэ («Дынама-Мінск»).

На наступным тыдні зборная Беларусі адправіцца ў Будапешт, дзе правядзе два таварыскія матчы. 16 красавіка падапечныя Міхаіла Захарава згуляюць супраць каманды Аўстрыі, а на наступны дзень ім будуць супрацьстаяць хакеісты зборнай Венгрыі.

Таксама на красавік запланаваны два спарынгі з камандай Расіі, якія пройдуць у Маскве на «ВТБ-Арэне».

Чэмпіянат свету па хакеі — 2021 адбудзецца ў сталіцы Латвіі, Рызе, з 21 мая па 6 чэрвеня.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.