Вы тут

У Чылі праходзяць выбары ва Устаноўчы сход


У Чылі 15 мая пачаліся двухдзённыя мясцовыя выбары і выбары ва ўстаноўчы сход. Як заявіў прэзідэнт Себасцьян Піньера, ад цяперашніх выбараў залежыць тое, па якім шляху развіцця краіна будзе ісці на працягу некалькіх дзесяткаў гадоў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на агенцтва Сіньхуа.


Сваю заяву ў надзеі на актыўнасць выбаршчыкаў кіраўнік дзяржавы зрабіў пасля таго, як сам прагаласаваў на адным з выбарчых участкаў ва ўсходняй частцы Сант'яга.

На цяперашніх выбарах выбіраюць губернатараў 16 рэгіёнаў Чылі, мэраў і членаў муніцыпальных саветаў 346 гарадоў, а таксама 155 членаў Ўстаноўчага сходу, якім трэба будзе заняцца распрацоўкай новай Канстытуцыі.

Першапачаткова выбары павінны былі прайсці 10–11 красавіка, але з-за новай хвалі эпідэміі каранавіруса новага тыпу яны былі перанесены на 15–16 мая.

Прэв’ю: Government of Chile

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.