Вы тут

Дакументальны фільм пра Мулявіна пакажуць на АНТ 19 чэрвеня


У Савецкім Саюзе ў 1970-я гады слава ансамбля і яго кіраўніка была проста фенаменальная. Іх «Рушнікі», «Каляду», «Волагду», «За паўгадзіны да вясны», «Белавежскую пушчу», «Бярозавы сок» і іншыя кампазіцыі спявала і слухала ўся краіна. Працуючы ў Беларусі, «Песняры» пазбягалі лішняй увагі цэнзараў і не ўдзельнічалі ў кланавай барацьбе. Усё гэта дапамагло Уладзіміру Мулявіну стварыць унікальны ансамбль, у якім кожны выканаўца быў не толькі прафесіянал, але і мог прадэманстраваць сваю яркую асобу.


«Залаты састаў» ансамбля выклікаў сапраўдны фурор у ЗША, і ў снежні 1976 года часопіс «Білборд» апублікаваў артыкул «Уварванне рускага рока ў заходні», а амерыканскі імпрэсарыа, які арганізаваў гастролі «Песнярам», прызнаўся, што змог зарабіць на гэтым мільён долараў. Амерыканскі музыкант Кірк Джэксан (ён таксама ўдзельнічаў у тых выступленнях) і да сёння захоўвае дома аўтограф Мулявіна — тэкст і ноты адной з песень. Міжнароднае прызнанне да калектыву прыйшло ў Канах у 1975 годзе, калі на фестывалі «Мідэм» у пошуках новага музычнага матэрыялу сабраліся імпрэсарыа з усяго свету. Напярэдадні канцэрта музыкантаў папярэдзілі: маўляў, тут сабраліся найлепшыя прадстаўнікі прадзюсарскай супольнасці, фірмаў гуказапісу — таму авацый не чакайце. Але потым удзельнік «Песняроў» Леанід Барткевіч згадваў: «Праспявалі. У зале абсалютная цішыня. Тут мы зусім палі духам: усё, думаем, прыехалі... Не ведаю, колькі секундаў доўжылася тая цішыня, але нам здалося — вечнасць. Але тут адбыўся цуд важная публіка, што зіхацела брыльянтамі, проста ўзарвалася апладысментамі». Там жа калектыў акампаніраваў Але Пугачовай, пасля чаго паміж спявачкай і Мулявіным узнікла сяброўства.

Аўтарытэт Уладзіміра Мулявіна ў прафесійным асяродку быў таксама бясспрэчны. Калі Уладзімір Высоцкі задумаў запісаць пласцінку, то звярнуўся менавіта да яго. Дамовіліся пра сустрэчу перад спектаклем, але туды прыйшоў не Мулявін, а яго музыканты. Так разам выдатныя артысты і не папрацавалі.

Са многімі дэталямі біяграфіі артыста шырокая публіка яшчэ не знаёмая. Здымачная група разам з яго пляменніцай пабывала ў знакавых для Уладзіміра Мулявіна мясцінах у Екацярынбургу. Там, напрыклад, у Доме культуры «Уралмаш» дагэтуль іграе на кларнэце Аляксандр Завадскі — музыкант першай групы, якую Уладзімір Мулявін сабраў з тымі, хто любіў джаз... Пра ўсё тое, што засталося пасля яго і што адбывалася ў жыцці знакамітага калектыву, у фільме раскажуць яго дзеці, калегі і іншыя музыканты.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Песні, якія не забываюцца

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.