Вы тут

Здымкі другога сезона праекта «Зорны шлях» і сацыяльнае ток-шоу «Яшчэ не вечар»


У бягучым вяшчальным сезоне беларускія тэлеканалы, безумоўна, радуюць як працягам ужо любімых праектаў, так і цікавымі навінкамі. Сёння распавядаем пра некаторыя з іх на тэлеканале АНТ.


Фота: pexels.com

Так, нядаўна стартавала дзённае сацыяльнае ток-шоу «Яшчэ не вечар», дзе ў кожным выпуску вядучыя, госці і героі абмяркоўваюць сур’ёзныя пытанні. Тут не баяцца гаварыць пра самыя вострыя і злабадзённыя тэмы. Героі праграмы, сярод якіх як вядомыя асобы, так і звычайныя людзі, дзеляцца сваімі рэальнымі гісторыямі па вызначанай тэме. У выніку гледачу прапаноўваюць толькі карысны кантэнт і бонусам — інтрыгоўную атмасферу.

Аматарам музыкі можна звярнуць увагу на праграму «Ранішняя песня», дзе вы заўсёды знойдзеце любімых артыстаў, іх творчасць, шмат сюрпрызаў і, галоўнае, добры настрой. У праграмы «Наш час» ёсць цяпер жаночы погляд на людзей, падзеі і тэндэнцыі. І транслююць такую жыццёвую, дакладную і нестандартную пазіцыю новыя вядучыя тэлеканала Анжаліка Аверкава і Марына Лаўрушкевіч.

Яшчэ ідуць здымкі другога сезона праекта «Зорны шлях». Маштабнае шоу ўжо паспела заваяваць любоў гледачоў і дало шанц многім таленавітым людзям па ўсёй краіне, незалежна ад прафесіі, заявіць пра сябе з тэлеэкранаў. І тым самым, магчыма, зрабіць першы крок да здзяйснення мары пра вялікую сцэну. Як адзначыла дырэктар дырэкцыі спецыяльных праектаў тэлеканала АНТ Алена Лобач, у новым сезоне склад удзельнікаў стаў яшчэ мацнейшы, што ўскладняе выбар пераможцаў. Але стваральнікі праекта робяць усё, каб шоу не толькі працягвалася, але і набыло новае гучанне і аздабленне.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.