Вы тут

На ФМА новы лідар — «лінгвакраіназнаўства»


На факультэт міжнародных адносін залічана 77 бюджэтнікаў. На групу з дзвюх спецыяльнасцяў профілю «міжнародныя адносіны» па аб'яднаным конкурсе залічана 25 абітурыентаў. На спецыяльнасць «міжнароднае права» прахадны бал склаў 378, «міжнародныя адносіны» — 374.


На спецыяльнасць «лінгвакраіназнаўства» залічана сем абітурыентаў. Прахадны бал тут склаў 384, а тры абітурыенты былі залічаны без экзаменаў.

Для паступлення на спецыяльнасць «мытная справа» трэба было набраць не менш як 329 балаў.

На групу з дзвюх спецыяльнасцяў эканамічнага профілю гэтага факультэта па аб'яднаным конкурсе залічана 28 абітурыентаў. Прахадны бал на «сусветную эканоміку» — 359, «менеджмент (кірунак — менеджмент у сферы міжнароднага турызму)» — 350.

На факультэце філасофіі і сацыяльных навук склалася наступная сітуацыя: прахадны парог на спецыяльнасць «сацыяльныя камунікацыі» — 342 балы, «сацыялогія» — 333; «філасофія» — 323, «псіхалогія» — 341, «сацыяльная работа» — 319.

На факультэце рыдыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій прахадныя балы склалі: «камп'ютарная бяспека (напрамак — радыёфізічныя метады і праграмна-тэхнічныя сродкі)» — 301, «прыкладная інфарматыка (напрамак — інфармацыйныя тэхналогіі тэлекамунікацыйных сістэм)» — 293, «радыёфізіка» — 251, «аэракасмічныя, радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» — 261, «фізічная электроніка» — 235.

На факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі па аб'яднаным конкурсе прахадны бал склаў 312. Сярод залічаных 17 чалавек былі прынятыя без экзаменаў. Прахадныя балы па спецыяльнасцях і напрамках: «прыкладная інфарматыка (напрамак — праграмнае забеспячэнне камп'ютарных сістэм)» — 362, «інфарматыка» — 350, «актуарная матэматыка» — 312, «камп'ютарная бяспека (кірунак — матэматычныя метады і праграмныя сістэмы)» — 328, «прыкладная матэматыка» — 318, «эканамічная кібернетыка» — 312.

На спецыяльнасць «тэалогія» Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла залічаны 25 абітурыентаў, прахадны бал — 244.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.