Вы тут

Ашуканцы выманілі ў мінчанкі больш за 37 тыс. рублёў


Ашуканцы выманілі ў 64-гадовай мінчанкі ў агульнай складанасці 37 тыс. рублёў, паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.


Устаноўлена, што жыхарцы Мінску 4 чэрвеня праз Viber патэлефанаваў невядомы і, прадставіўшыся работнікам службы бяспекі банка, распавёў аб магчымых ашуканскіх дзеяннях з грашыма пацярпелай. Ён пераканаў жанчыну ў тым, што яна павінна тэрмінова зняць наяўныя на рахунку ў банку сродкі і перавесці у іншы банк ў мэтах іх захаванасці.

Акрамя таго, зламыснік пераканаў жанчыну аформіць на сваё імя крэдыт у 5 800 рублёў і пакласці гэтыя сродкі на той жа новы рахунак.

Калі ўсе наяўныя грошы, уключаючы крэдытныя, апынуліся на адным рахунку, мужчына загадаў мінчанцы ўсталяваць прыкладанне на смартфон, якое нібыта забяспечыць захаванасць сродкаў, а пасля таго, як пацярпелая, прытрымліваючыся інструкцыі зламыснікаў, дала ім дыстанцыйны доступ да свайго смартфону і ўсіх прыкладанняў, зламыснікі забралі ўсе сродкі з яе банкаўскага рахунку.

Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа па ч. 4 арт. 212 (крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютэрнай інфармацыі, учынены ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У Следчым камітэце нагадваюць пра неабходнасць захоўваць пільнасць пры званках ад невядомых і не перадаваць ім дадзеныя аб плацежных картах або іншую канфідэнцыйную інфармацыю.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.